Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіну прыехалі вайсковыя назіральнікі АБСЭ


5 сакавіка ва Ўкраіну накіраваліся 40 назіральнікаў з 21 краіны АБСЭ.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

Дадатковы пэрсанал накіравалі Аўстрыя, Ісьляндыя і Італія.
Раней паведамлялася, што ва Ўкраіну адправіліся 35 назіральнікаў АБСЕ з 18 краін-удзельніц АБСЭ.

Чакаецца, што місія АБСЭ будзе доўжыцца зь 5 па 12 сакавіка і пачнецца з наведваньня назіральнікамі Адэсы.

«Я спадзяюся, што візіт ваенных назіральнікаў дапаможа ў дээскаляцыі напружанасьці ва Ўкраіне. Забясьпечыўшы аб’ектыўную ацэнку фактаў на месцы, АБСЭ зможа лепш спрыяць палітычнаму ўрэгуляваньню цяперашняга крызісу шляхам дыялёгу», — сказаў генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Заньер.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG