Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка расейскага тэлеканала звольнілася ў жывым этэры


Журналістка RT Эбі Марцін, якая днём раней выказала нязгоду з палітыкай расійскага ўрада на акупацыю Крыма
Журналістка RT Эбі Марцін, якая днём раней выказала нязгоду з палітыкай расійскага ўрада на акупацыю Крыма

Такім чынам яна выказала пратэст супраць расейскай акупацыі Крыма, параўнаўшыя яго з дзеяньнямі Савецкай арміі ў Вугоршчыне ў 1956 годзе, калі СССР танкамі задушыў вугорскую рэвалюцыю.

Супрацоўніца расейскага тэлеканала Russia Today зрабіла дэмарш у жывым эфіры. Вядучая Ліз Уол, якая зьяўляецца грамадзянкай ЗША, абвясьціла аб сваім звальненьні, заявіўшы аб немагчымасьці супрацоўніцтва з каналам, які фінансуецца Крамлём і «абяляе дзеяньні Пуціна» ва Ўкраіне.

Яна зазначыла, што мае і пэрсанальныя прычыны для такога ўчынку, паколькі яе дзядуля і бабуля былі ўцекачамі пад час Вугорскай рэвалюцыі, яны ўцяклі ў ЗША ад савецкіх войскаў.

Кіраўніцтва RT назвала дзеяньні вядучай самапіярам і імкненьнем пераймаць яе калегу Эбі Марцін, якая днём раней выказала нязгоду з палітыкай расійскага ўрада на акупацыю Крыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG