Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі ў Крыме пачалі рыць акопы


Расійскія войскі ўзмацнілі блякаваньне ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме. Пра гэта з месца падзей паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Мінулай ноччу на некаторы час блякаваньне было аслабленае — побач з вайсковымі часткамі заставаліся толькі прадстаўнікі так званай «самаабароны Крыму».

Але пасьля узброеныя асобы ў камуфляжы без апазнавальных знакаў вярнуліся і сталі рыхтавацца да дбайнай аблогі украінскіх вайскоўцаў, у прыватнасьці, капаць акопы.

На гэтым тыдні прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што ўзброеныя асобы ў форме без апазнавальных знакаў, якія ўзялі пад кантроль стратэгічныя аб’екты ў Крыме, зьяўляюцца «мясцовымі сіламі самаабароны», а такую форму і сучасную зброю «можна купіць у краме».

Пасьля ад сваіх салдат адмовіўся міністар абароны Расіі Сяргей Шайгу, які сказаў , што «паняцьця не мае», адкуль у «атрадаў крымскай самаабароны» зьявіліся сучасныя браневікі «Тыгр» і «Рысь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG