09:05
6.3.2014
Арыштаваны самазваны прарасейскі «губэрнатар» Данецка
Сёньня ноччу ў Данецку арыштавалі самаабвешчанага прарасейскага «губэрнатара» Паўла Губарава.
08:40
6.3.2014
У Данецку затрымалі 70 сэпаратыстаў
Мінулай ноччу праваахоўнікі ачысьцілі плошчу перад будынкам Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, дзе зьбіраліся прарасейскія актывісты.
08:23
6.3.2014
The New York Times пра Ўкраіну: Найсур'ёзьнейшы крызіс з часоў халоднай вайны
«Намаганьні Злучаных Штатаў быць пасярэднікам у дыпляматычнай сустрэчы паміж Расеяй і Ўкраінай з нагоды крызісу ў Крыме ня спраўдзіліся», — піша The New York Times.
08:22
6.3.2014
Расейскія войскі ў Крыме пачалі рыць акопы
Расійскія войскі ўзмацнілі блякаваньне ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме. Пра гэта з месца падзей паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.
07:09
6.3.2014
У адказ Расеі ЗША перакідваюць шэсьць зьнішчальнікаў у Літву
Злучаныя Штаты перакідваюць дадаткова шэсьць зьнішчальнікаў F-15 і адзін самалёт-запраўшчык KC-135 на базу ў Шаўляй ў Літве з мэтай пашырэньня прысутнасьці НАТО ў Балтыйскім рэгіёне. Гэта рэакцыя на ўвод расейскіх войскаў у Крым.
«Гэты крок зроблены па просьбе нашых саюзьнікаў у Балтыі, яго мэта — яшчэ раз прадэманстраваць вернасьць ЗША сваім абавязальніцтвам па забесьпячэнні бясьпекі сябраў Паўночнаатлянтычнага зьвязу», — заявіў у сераду высокапастаўлены прадстаўнік Пэнтагону.
06:07
6.3.2014
Спэцпасланца ААН выгналі з Крыму
06:07
6.3.2014
Паўторны захоп Данецкай абласной адміністрацыі актывістамі «Народнага апалчэньня»
04:48
6.3.2014
У новым паведамленьні УНІАН з Данецку гаворыцца, што падчас нападу прарасейскіх актывістаў на данецкі Эўрамайдан пацярпелі сем чалавек, адзін дастаўлены ў абласную траўматалёгію.
02:48
6.3.2014
Супрацьстаяньне ў Данецку
У Данецку ўвечары ў сераду ўдзельнікі прарасейскага мітынгу напалі на актывістаў «Эўрамайдану», якія знаходзіліся на плошчы Леніна, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
ДАЛЕЙ
01:58
6.3.2014
Расейскія вайскоўцы – то сыходзяць, то вяртаюцца
Расейскія вайскоўцы на час зьнялі блякаду ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме, але пасьля вярнуліся на ранейшыя пазыцыі.
ДАЛЕЙ
00:30
6.3.2014
Фашысты кіруюць Кіевам. Уцекачы ліюцца патокам з усходняй Украіны ў Расею. Паўсюль антысэміцкія напады і разбурэньне праваслаўных цэркваў...
Гэта толькі некалькі прыкладаў перабольшаньняў ці проста хлусьні, якую распаўсюджваюць расейскія мэдыі пра падзеі ва Ўкраіне. Карэспандэнт Радыё Свабода Робэрт Коўлсан паглядзеў на інфармацыйную вайну, якую вядзе Расея, каб абгрунтаваць сваю інтэрвэнцыю ва Ўкраіну.
ДАЛЕЙ
Гэта толькі некалькі прыкладаў перабольшаньняў ці проста хлусьні, якую распаўсюджваюць расейскія мэдыі пра падзеі ва Ўкраіне. Карэспандэнт Радыё Свабода Робэрт Коўлсан паглядзеў на інфармацыйную вайну, якую вядзе Расея, каб абгрунтаваць сваю інтэрвэнцыю ва Ўкраіну.
ДАЛЕЙ