Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе і поўдні Ўкраіны новая хваля мітынгаў


У Данецку, Харкаве, Мікалаеве і Запарожжы сёньня прайшлі прарасейскія мітынгі, удзельнікі якіх патрабавалі фэдэралізацыі Ўкраіны і правядзеньня рэфэрэндумаў аб статусе рэгіёнаў.

Данецк


Як паведамляе ВВС, у Данецку сабраліся некалькі сотняў пратэстоўцаў пад сьцягамі Расеі і Савецкага Саюзу. Людзі крычалі «Расея!» і «Данбас!» Над будынкам Данецкай абласной адміністрацыі ўжо другі раз за тыдзень узьнялі сьцяг Расеі. Пасьля гэтага некалькі соцень пратэстоўцаў накіраваліся на плошчу Леніна, каб правесьці мітынг. Там таксама сабраліся некалькі тысяч чалавек, якія выступаюць за адзінства Ўкраіны. Два лягеры падзяліў кардон міліцыі, але сутычак пазьбегнуць не ўдалося.



Харкаў


У цэнтры Харкава ў сераду сабраліся некалькі тысяч чалавек са сьцягамі Расеі. Яны вылучылі шэраг патрабаваньняў: фэдэралізацыя Ўкраіны, правядзеньне рэфэрэндуму аб самавызначэньні рэгіёну, прадстаўленьне расейскай мове статусу дзяржаўнай, абраньне губэрнатара народам. У выпадку невыкананьня гэтых патрабаваньняў пратэстоўцы пагражалі зьвярнуцца да Расеі па дапамогу.

Мікалаеў


У Мікалаеве мясцовыя актывісты некалькі дзён анансуюць у сацыяльных сетках штурм адміністрацыйных будынкаў. Нядаўна ў горадзе зьявіліся ўлёткі, якія заклікаюць да далучэньня Мікалаеўскай вобласьці да Расеі. Кіраўніцтва СБУ ў Мікалаеўскай вобласьці ў сувязі з гэтым распачало крымінальныя справы. Некалькі тысяч чалавек сабраліся на мітынг у цэнтры, іх ахоўвалі маладзёны зь бітамі.

Запарожжа


У Запарожжы некалькі дзясяткаў чалавек пад расейскімі сьцягамі сабраліся ля будынка абласной адміністрацыі і каля сотні ля будынку мэрыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG