Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія лётчыкі вырваліся з блякады з тэхнікай, іх не змаглі спыніць (ВІДЭА)


Украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады, якая дыслякуецца ў Сакскім раёне, змаглі ўзьняць у неба свае самалёты і верталёты, і пад прыцэлам чужой авіяцыі пераляцець ў Мікалаеў , гаворыцца ў сюжэце «Навін 2 +2».

Украінскія лётчыкі Марской авіябрыгады ўзьнялі ў паветра ўсю тэхніку — верталёты Мі-24 і Ка-52, самалёты АН-12 і АН-26, якія дзяжурылі на тэрыторыі марской авіяцыйнай брыгады ў Новафёдараўцы. «Было прынятае рашэньне і аддадзены загад вывесьці ўсю працоўную тэхніку. Гэта, вядома, не віталася імі, таму мы максымальна хутка ўзьляцелі і пайшлі ў напрамку Мікалаева. Яны не пасьпелі ўмяшацца, але пасьля адлёту кажуць, была спроба перакрыць паласу, але яны спазьніліся», — кажуць лётчыкі.

Афіцэры самі ня кажуць, але з вартых даверу крыніц вядома, што яны ўзьнялі ў паветра тры самалёты і чатыры верталёты. Рухавікі лётчыкі прагравалі ўжо ў паветры. За імі была пагоня, аднак дзякуючы моцнаму туману, яны адарваліся ад перасьледу.

«Бэльбек» усё яшчэ застаецца ў аблозе расейскіх байцоў, але кантроль над тэрыторыяй трымаюць ўкраінцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG