Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 сакавіка апазыцыя мяркуе прыйсьці на плошчу Незалежнасьці


Мітынг і шэсьце да Дня Волі, пройдуць у Менску 25 сакавіка — так вырашыў аргкамітэт.

Арганізатары сьвяткаваньня пагадзіліся, што гарадзкім уладам будзе прапанаваны такі плян: збор а 18:00 на пляцоўцы ля Акадэміі навук, а 18:30 распачнецца шэсьце па праспэкце Незалежнасьці, а ў 19:30 пройдзе мітынг на плошчы Незалежнасьці.

Заяўку ў Менгарвыканкам пададуць 7 сакавіка. Сярод заяўнікаў будуць намесьнік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра прэзыдыюму БСДП (Грамада) Анатоль Сідарэвіч. Акрамя таго, заплянаваны ўдзел прадстаўнікоў «Гавары праўду», АГП, «Рады інтэлігенцыі», Руху салідарнасьці «Разам», творчай суполкі «Пагоня» і іншых арганізацыяў.

Асноўнымі тэмамі акцыі стануць абарона незалежнасьці Беларусі, салідарнасьць з Украінай, вызваленьне палітвязьняў, паведаміла прэс-служба руху «За Свабоду».
XS
SM
MD
LG