Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штурм Данецкай адміністрацыі. Начальнік міліцыі ўцёк на пэнсію


Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Данецку ўвайшлі ў будынак абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Як паведамляе BBC, у сераду перад абласной адміністрацыяй сабраліся некалькі соцень пратэстоўцаў, шмат у каго ў руках сьцягі Расеі і Савецкага Саюзу. Людзі крычаць «Расея» і «Данбас».

Яны не прызнаюць новай цэнтральнай улады і патрабуюць правесьці рэфэрэндум аб самавызначэньні рэгіёну, а таксама спыніць пералічваць падаткі ў Кіеў.

У нейкі момант мітынгоўцы прарваліся скрозь кардон байцоў унутраных войскаў і міліцыі і паспрабавалі штурмаваць будынак.

Празь некаторы час дзьверы адчыніліся знутры, і пратэстоўцы свабодна ўвайшлі ў будынак адміністрацыі.

Між тым начальнік абласной міліцыі Раман Раманаў напісаў заяву аб бальнічным з наступным выхадам на пэнсію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG