Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз замарозіць актывы Януковіча і яго атачэньня


Эўразьвяз прыняў рашэньне замарозіць актывы 18 грамадзянаў Украіны, якія маюць дачыненьне да нямэтавага расходаваньня ўкраінскіх бюджэтных сродкаў.

Сьпіс прозьвішчаў будзе абнародаваны ў чацьвер, аднак Радыё Свабода стала вядома з крыніц у ЭЗ, што ў яго трапілі адхілены парлямэнтам прэзыдэнт Віктар Януковіч і яго найбліжэйшае асяродзьдзе.

Раней у сераду ЭЗ абвясьціў, што прадставіць новаму ўраду Ўкраіны дапамогу 11 мільярдаў эўра ў бліжэйшыя два гады. Гатоўнасьць аказаць фінансавую падтрымку Ўкраіне выказала Нямеччына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG