Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат Расеі рыхтуе законапраект аб канфіскацыі актываў кампаніяў ЗША і ЭЗ


У Радзе Фэдэрацыі распрацоўваюць законапраект, які прадугледжвае канфіскацыю маёмасьці, актываў і рахункаў эўрапейскіх і амэрыканскіх кампаній у выпадку прымяненьня санкцый да Расеі.

«Законапраект прадугледжвае надзяленьне такімі магчымасьцямі прэзыдэнта і ўраду для абароны нашага сувэрэнітэту ад замахаў»«, — заявіў «РИА Новости» аўтар законапраекту, кіраўнік камітэту па канстытуцыйным заканадаўстве Андрэй Клішас.

Паводле словаў расейскага сэнатара, у цяперашні час юрысты «старанна вывучаюць пытаньне», наколькі такая магчымая канфіскацыі актываў і рахункаў замежных кампаній, у тым ліку і прыватных, а таксама прыватных асоб, адпавядае Канстытуцыі Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG