Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін ня можа спыніцца»


Калёнку Дэйвіда Брукса пад такім загалоўкам надрукавала амэрыканскае выданьне The New York Times. Прапануем вашай увазе пераклад гэтага меркаваньня пра ўплыў расейскай мэсіянскай філязофіі на прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.

Нават цынікам падабаецца адчуваць сябе маральнымі. Нават бязьлітасныя людзі, якія гуляюць у сілавую палітыку, маюць патрэбу адчуваць, што іх намаганьні зьяўляюцца часткай вялікай гістарычнай місіі. Таму ў той час, як ён спрабуе дыктаваць паводзіны ўсяму сьвету, Уладзімір Пуцін не забываецца цытаваць рускіх філёзафаў 19 і 20 стагоддзяў — такіх як Мікалай Бярдзяеў, Уладзімір Салаўёў і Іван Ільін.

Пуцін не толькі цытуе гэтых хлопцаў, ён хоча, каб іншыя іх чыталі. Як нядаўна адзначыла Марыя Сьнегавая ў The Washington Post, Крэмль нядаўна зрабіў абавязковай чытанкай для губэрнатараў тры філязофскія кнігі: «Філязофія няроўнасьці» Бярдзяева, "Апраўданьне дабра" Салаўёва і «Нашы задачы» Ільіна.

Пуцін асабіста прымаў удзел у тым, каб парэшткі Ільіна перапахавалі ў расейскую глебу. У 2009 годзе Пуцін асабіста пайшоў на асьвячэньне магілы. Гэтае мерапрыемства надало яму нацыяналістычнага запалу. «Гэта злачынства, калі нехта пачынае гаварыць аб падзеле Расіі і Украіны,» — сказаў ён у той дзень.

Увайсьці ў сьвет любімых філёзафаў Пуціна, гэта значыць ўвайсьці ў сьвет поўны мэлядрамы, містыкі і грандыёзных эсхаталягічных візій
Увайсьці ў сьвет любімых філёзафаў Пуціна, гэта значыць ўвайсьці ў сьвет поўны мэлядрамы, містыкі і грандыёзных эсхаталягічных візій. «Мы верым і ўпэўненыя, што прыйдзе час, калі Расія падымецца з распаду і прыніжэньня і пачне эпоху новага разьвіцьця і велічы,» — піша Ільін.

Тры вялікія ідэі праходзяць праз гэтую працу. Першая — гэта расейская выключнасьць: ідэя, што Расея мае свой уласны унікальны духоўны статус і мэту. Другая — адданасьць праваслаўнай веры. Трэцяя — вера ў самадзяржаўе. Зьмяшаныя разам, гэтыя філёзафы паказваюць на Расею , якая зьяўляецца квазі-тэакратычнай нацыяналістычнай аўтакратыяй, якой наканавана згуляць кульмінацыйную ролю на сусьветнай арэне.

Гэтыя філёзафы часта сьцьвярджаюць, што рацыяналістычны, матэрыялістычны Захад разбэшчвае арганічную духоўную чысьціню Расіі. «Захад экспартуе гэты антыхрысьціянскі вірус у Расею, — піша Ільін. — Страціўшы нашу сувязь з Богам і хрысьціянскай традыцыяй, чалавецтва было маральна асьлеплена, ахоплена матэрыялізмам, ірацыяналізмам і нігілізмам».

Вы можаце пачуць адгалоскі гэтага маралістычнага падыходу ва ўласных выступах Пуціна, асабліва, калі ён абараняе стаўленьне свайго рэжыму да геяў і ролі жанчын. Спасылаючыся на Бярдзяева, ён кажа аб абароне традыцыйных каштоўнасьцяў, каб адагнаць маральны хаос. Ён кажа, што абараняе адрозьненьне паміж дабром і злом, якое было страчана ў навакольным сьвеце.

Самае галоўнае, што гэтыя філёзафы мелі эпічныя візіі што да ролі Расеі ў сьвеце. Салаўёў сьцьвярджаў, што паколькі Расея знаходзіцца паміж каталіцкім Захадам і нехрысьціянскім Усходам, яна мае гістарычную місію, каб пракласьці
Расея часта разглядаецца як крэпасьць у аблозе. Захад разглядаецца як наскрозь прагнілы і слабы, але пры гэтым настолькі моцны, што яго можна абвінаваціць ва ўсім, што ідзе ня так
шлях да аб’яднаньня людзей. Расія пераадолее сэкулярызм і атэізм і створыць адзінае духоўнае царства. «Руская мэсіянскай канцэпцыя, — піша Бярдзяеў, — заўсёды ўзвышае Расею, як краіну, якая дапаможа вырашыць праблемы чалавецтва».

Расея часта разглядаецца як крэпасьць у аблозе. Захад разглядаецца як наскрозь прагнілы і слабы, але пры гэтым настолькі моцны, што яго можна абвінаваціць ва ўсім, што ідзе ня так. Расія мае нязьмерны духоўны патэнцыял, аднак заўжды пакутуе ад недахопу самапавагі, адсутнасьці самасьцьвярджэньня і нявыкарыстанага патэнцыялу.

У сваім эсэ 1948 году «Што нясе сьвету падзел Расеі» Ільін апісвае расейскі народ як «аснову ўсяго эўрапейска-азіяцкага і, такім чынам, усеагульнай раўнавагі». Тым ня менш Захад, сьцьвярджае ён, спрабуе «падзяліць адзіны рускі венік на галінкі і зламаць гэтыя галінкі адну за адной». Захад кіруецца «плянам нянавісьці і прагі да ўлады».

Усё гэта стварае вельмі насычаную і напорыстую мэсіянскую ідэалёгію. Калі б Пуцін успрымаў бы ўсё гэта ў літаральным сэнсе, ён быў бы расейскі аятала. Дагэтуль ён не прымаў гэта літаральна. Яго рэжым выкарыстоўваў такі нацыяналізм, каб мабілізаваць грамадзкую думку і растлумачыць сябе для сябе ж. Але гэтая нацыяналістычная ідэалёгія крыху згладжвалася кожны раз, калі яна пагражала перавярнуць статус-кво.

Небясьпека заключаецца ў тым, што Расея цяпер удзельнічае ў спрэчцы ва Украіне, якая закранае і актывуе саму сутнасьць гэтага рызыкоўнага мэсіянізму. Тыгр квазі-рэлігійнага нацыяналізму, на якім ехаў Пуцін, цяпер можа сам узяць верх. Гэта зрабіла б вельмі цяжкім для Пуціна спыніцца ў гэтым канфлікце, дзе рацыянальны падлік падказваў бы яму спыніцца. Дагэтуль мы не былі ў Гантынгаўскім канфлікце цывілізацый з Расеяй. Але з жарсьцямі і філязофскім фанатызмам у поўным кіпеньні можа часова здарыцца, што мы там апынемся.

Расейскі народ можа быць матываваны глыбокай ідэалёгіяй, поўнай сымбаляў веры, якой была прасякнута культура на працягу стагоддзяў і якая цяпер знайшла нечаканага, цынічнага і жорсткага гаспадара
Наступствы для заходніх палітыкаў у тым, што мы можам мець справу не з «нармальным» рэжымам, якім можна маніпуляваць з дапамогай эканамічных і дыпляматычных бізуна і перніка. Пагрозы адабраць ўдзел у «Вялікай васьмёрцы» або замарозіць некаторыя актывы могуць страціць сваю актуальнасьць, бо расейскі рэжым пяройдзе на іншы ўзровень. Расейскі народ можа быць матываваны глыбокай ідэалёгіяй, поўнай сымбаляў веры, якой была прасякнута культура на працягу стагоддзяў і якая цяпер знайшла нечаканага, цынічнага і жорсткага гаспадара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG