Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік ААН прыбыў у Крым


Робэрт Сэра
Робэрт Сэра

Старшы дарадца генэральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Робэрт Сэра прыбыў у Крым, паведамляе ААН.

На мінулым тыдні, 28 лютага, пасьля кансультацыяў у Радзе бясьпекі ААН генэральны сакратар Пан Гі Мун даручыў Сэра адправіцца ў Крым у рамках ягонай місіі па ўстанаўленьні фактаў.

Але ў суботу, 1 сакавіка, Роберт Сэра заявіў, што ён зьвязаўся з уладамі Крыму і «прыйшоў да высновы, што наведваньне Крыму не ўяўляецца магчымым».

Пасьля ён адправіўся ў Жэнэву на сустрэчу з генэральным сакратаром ААН і 3 сакавіка зноў вярнуўся ў Кіеў.

«У аўторак у другой палове дня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку абвясьцілі, што Робэрт Сэра прыбыў у Крым», — гаворыцца ў паведамленьні ААН.

Неабходнасьць «адпраўкі міжнародных назіральнікаў і місіяў маніторынгу правоў чалавека» адзначылі ў прысьвечанай падзеям ва Ўкраіне тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG