Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Пуціным пра Ўкраіну пагутарылі лідэры КНР і Турэччыны


 Рэджэп Эрдаган
Рэджэп Эрдаган

Працягваецца міжнародны ціск на прэзыдэнта Расеі Пуціна з мэтай урэгуляваньня сытуацыі ў Крыме.

Як паведамляе прэсавая служба Крамля, па ініцыятыве турэцкага боку адбылася тэлефонная размова Ўладзіміра Пуціна з прэм’ер-міністрам Турэччыны.

«Падрабязна абмяркоўвалася вострая крызісная сытуацыя ва Ўкраіне, у прыватнасьці апошняе разьвіцьцё падзей у Крыме».

Уладзімір Пуцін і Рэджэп Эрдаган дамовіліся аб падтрыманьні кантактаў на гэты конт на розных узроўнях.

Апрача таго адбылася тэлефонная размова Ўладзімера Пуціна з Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам.

Раней з Пуціным гутарылі лідэры ЗША, ФРГ і іншых краін Захаду, якія пераконваюць яго спыніць вайсковую агрэсію на ўкраінскай тэрыторыі і пагражаюць міжнароднай ізаляцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG