Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея кінула ў Крым свае войскі з Чачні


Генштаб украінскай абверг выказваньне расейскага кіраўніка Ўладзімера Пуціна, аб тым, што ў Крыме няма расейскіх войскаў, а блякаваньне ўкраінскіх вайсковых частак і адміністрацыйных будынкаў, аэрапортаў ажыцьцяўляе міфічная «самаабарона Крыма».

На сёньняшні дзень у Крыму знаходзяцца вайскоўцы з частак, якія не належаць да Чарнаморскага флёту Расіі. Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны.

Паводле інфармацыі, у прыватнасьці ў горадзе Джанкой знаходзіцца 1-й мэханізаваны батальён «Усход» 18- й асобнай мэханізаванай брыгады, якая стала дыслякуецца ў населеным пункце Калінаўка Чачэнскай Рэспублікі.

Таксама ў Крыме знаходзяцца вайскоўцы 31-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ПДВ, якая дыслякуецца ў расейскім Ульянаўску, і 22- й брыгады спэцпрызначэньня з Краснадарскага края.

«Названыя дзеяньні кіраўніцтва РФ зьяўляюцца прамым парушэньнем як міжнародных, так і двухбаковых пагадненьняў паміж Украінай і Расеяй», — падкрэсьлілі ў Генштабе Узброеных сіл Украіны.

Як вядома, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак паведаміў, што пакуль не бачыць неабходнасьці накіроўваць расейскія войскі ў Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG