Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО абмяркоўвае пагрозу для Польшчы з боку Расеі


У Брусэлі адбываецца пасяджэньне Паўночнаатлянтычнай рады, скліканае на просьбу Польшчы.

Паўночнаатлянтычная рада, які складаецца з амбасадараў усіх 28 краінаў-удзельніц НАТО, сустракаюцца ў адпаведнасьці з артыкулам 4 дамовы аб стварэньні гэтага альянсу.

Паводле артыкулу 4, кожная краіна-удзельніца можа папрасіць кансультацый кожны раз, калі, на яе думку, яе тэрытарыяльная цэласнасьць, палітычная незалежнасьць або бясьпекі знаходзяцца пад пагрозай.

Падзеі ва Ўкраіне і вакол яе, адзначаецца на афіцыйным сайце альянсу, уяўляюць сабой пагрозу для суседніх краінаў-удзельніц НАТО і маюць наўпроставыя і сур’ёзныя наступствы для бясьпекі і стабільнасьці ў эўраатлянтычным рэгіёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG