Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага штурму ў Крыме не адбылося


Штурму ўкраінскіх вайсковых частак у Крыме расейскімі вайскоўцамі, якога чакалі сёньня раніцай, не адбылося.

Ноч у Крыме прайшла спакойна, штурму, які плянаваўся на 5:00 раніцы, не адбылося.

Паводле Еспресо.TV, у вайсковай частцы, якая знаходзіцца ў вёсцы Перавальнае, адчуваецца пэўнае напружаньне. Гэта зьвязана з чаканьнем штурму, аднак расейскіх вайскоўцаў пакуль няма.

Што тычыцца ваеннай часткі ў Бельбеку, якую ўвечары расейскія вайскоўцы спрабавалі захапіць, пад’езды да авіябазе блякуюцца, аднак наступных спроб штурму не было.

Таксама ўсё спакойна ў штабе ВМС у Сімфэропалі, які таксама спрабавалі захапіць ўчора ўвечары «цітушкі» пад камандаваньнем некалькіх людзей у форме.

Учора камандуючы Чарнаморскім флётам Расейскай Фэдэрацыі Аляксандр Вітко паставіў украінскім вайсковым часткам ультыматум: калі да пяці раніцы 4 сакавіка яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падразьдзяленьняў і частак Узброеных сіл Украіны па ўсёй тэрыторыі Крыма. Гэта рашэньне расейскія акупанты даводзілі да ведама ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пазьней у Мінабароны Расеі і штабе Чарнаморскага флёту Расеі абверглі гэты ўльтыматум.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG