Прадстаўнікам Рассельгаснагляду забаранілі ўезд у ЗША для правядзеньня перамоваў у справе ўзгадненьня ветэрынарных і фітасанітарных захадаў у кантэксьце далучэньня Казахстану да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду. Расейская ведамства называе гэтыя дзеяньні сабатажам з боку ЗША.
Чарговы раўнд перамоваў з удзелам расейскіх экспэртаў павінен быў адбыцца ў Вашынгтоне з 3 па 6 сакавіка.
«Менш чым за суткі да вылету прадстаўнікі амэрыканскай амбасады па электроннай пошце і тэлефоне паведамілі кіраўніку расейскай перамоўнай групы, намесьніка кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалая Ўласава пра тое, што візыт расейскіх экспэртаў зьяўляецца для ЗША непрымальным», — паведамілі ў Рассельгаснаглядзе.