Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі 86-га «Оскару»: лепшы фільм «12 гадоў рабства»


Рэжысэр фільму «12 гадоў нявольніцтва»
Рэжысэр фільму «12 гадоў нявольніцтва»

Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў вызначыла лепшыя фільмы па выніках 2013 года.


Пераможцаў абвяшчаюць у 24-х намінацыях.

Вынікі ганараваньня:

  • Лепшы фільм — «12 гадоў рабства».
  • Лепшы адаптаваны сцэнар — Джон Рыдлі, «12 гадоў рабства».
  • Лепшая жаночая роль — Кэйт Бланшэт, фільм «Жасьмін».
  • Лепшая мужчынская роля — Мэцю Маконахі, «Даласкі клюб пакупнікоў».
  • Лепшы рэжысэрам — Альфонса Куарон, «Гравітацыя».
  • Лупіта Ніёнга стала лепшай актрысай другога пляну за ролю ў «12 гадоў рабства».
  • За лепшы дызайн касьцюмаў — Кэтрын Марцін, «Вялікі Гэцбі».
  • «Вялікі Гэцбі» атрымаў узнагароду за працу лепшага мастака-пастаноўшчыка.
  • Адруіта Лі атрымала «Оскар» за грым і прычоскі герояў «Даласкага клюбу пакупнікоў».
  • Лепшы гульнявы кароткамэтражны фільм — французскі мультфільм «Спадар Ілюмінатар».
  • Лепшы анімацыйны поўнамэтражны фільм — дыснэеўскі «Халоднае сэрца».
  • Мультфільм атрымаў таксама статуэтку за лепшую песьню — «Let it Go».
  • У намінацыі «Лепшыя візуальныя эфэкты» прэмію атрымаў фільм «Гравітацыя».
  • «Гравітацыя» атрымала таксама абедзьве статуэткі за гук — за працу з гукам і лепшы гукавы мантаж. Фільм ўзнагародзілі за апэратарскую працу (Эмануэль Любецкі) і лепшы мантаж (Альфонса Куарон і Марк Сэнгер), а таксама за лепшы арыгінальны саўндтрэк.
  • Лепшы гульнявы кароткаметражны фільм — «Гелій» Андэрса Вальтэра і Кіма Магнусан.
  • Лепшы дакумэнтальны кароткамэтражны фільм «Лэдзі ў нумары 6».
  • Лепшы дакумэнтальны паўнамэтражны фільм — «У дваццаці футах ад таго, каб стаць зоркай».
  • Лепшы арыгінальны сцэнар — Спайк Джонс за фільм «Яна».
  • «Вялікая прыгажосьць» Паола Сарэнціны стала лепшай карцінай на замежнай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG