Яны прыехалі на некалькіх мікрааўтобусах, у аднаго зь якіх расейскія нумары. Як паведаміў журналістам капітан III рангу Сяргей Шамшура, невядомыя людзі ў форме не вылучаюць ніякіх патрабаваньняў, марскія памежнікі знаходзяцца на сваіх пастах, зброя Керчанскага атраду марской аховы знаходзіцца пад кантролем ўкраінскіх вайскоўцаў, атрыбутыка марской часткі захаваная. Паводле папярэдніх дадзеных, такая абстаноўка будзе захоўвацца да раніцы.
Узброеныя людзі спрабуюць пранікнуць у марскую частку ў Керчы
Як паведамляе сайта KERCH.COM.UA, невядомыя ўзброеныя людзі спрабуюць пранікнуць на тэрыторыю Керчанскага атраду марской аховы.