«Мая пазыцыя такая: Расея гатова разьвіваць шматгранныя паважлівыя адносіны з братняй Украінай. Узаемавыгадныя і эфэктыўныя. Але Украіна для нас - гэта ня група людзей, якая праліла кроў на майдане, захапіла ўладу ў парушэньне Канстытуцыі і іншых законаў сваёй дзяржавы. Гэта ўся краіна. Вельмі розныя людзі. Украінцы, расейцы, татары, габрэі. Іншыя нацыі, якія жывуць у згодзе.
Так, аўтарытэт прэзыдэнта Януковіча практычна мізэрны, але гэта не адмяняе таго факту, што паводле Канстытуцыі Ўкраіны ён - легітымны кіраўнік дзяржавы. Калі ён вінаваты перад Украінай - правядзіце працэдуру імпічмэнту паводле ўкраінскай Канстытуцыі (арт. 111) і судзіце яго. Усё астатняе - свавольства. Захоп улады. А значыць такі парадак будзе вельмі няўстойлівым. Скончыцца новым пераваротам. Новай крывёю.
Расеі патрэбна моцная і стабільная Украіна . Прадказальны і эканамічна заможны партнэр. А ня бедны сваяк, які вечна які стаіць з працягнутай рукой. Пра ўсё гэта ўчора было сказана наваяўленым украінскім уладарам».