Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмірал Беразоўскі здрадзіў Украіне


Украінскі фрэгат «Гетьман Сагайдачний».
Украінскі фрэгат «Гетьман Сагайдачний».

Контр-адмірал Дзяніс Беразоўскі вызвалены ад пасады камандуючага Ваенна-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны.

Такі ўказ быў падпісаны выконваючым абавязкі Прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым, паведамляе УНІАН.

Сёньня ў СМІ было распаўсюджанае відэа, на якім Беразоўскі прынёс прысягу на вернасьць «жыхарам АР Крым і горада Севастопаля». Нелегітымны старшыня Савета міністраў Крыму Сяргей Аксёнаў назваў гэта «гістарычным днём нараджэньня войскаў Крыма».

Намесьнік кіраўніка Рады нацыянальнай абароны Ўкраіны Вікторыя Сюмар паведаміла, што экс-камандуючы Ваенна-Марскіх Сіл Украіны Беразоўскі адхілены ад пасады яшчэ сёньня раніцай, супраць яго заведзеная крымінальная справа па факту здрады.

Міністар абароны абавязкі камандуючага ВМС Украіны ўсклаў на контр-адмірала Сяргея Гайдука. Указ аб прызначэньні контр-адмірала Беразоўскага камандуючым Ваенна-Марскіх Сіл быў падпісаны Турчынавым ўчора, 1 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG