Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяркую, што сур’ёзных вайсковых сутыкненьняў ня будзе, — Алесін


Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

Савет Фэдэрацыі Расеі аднагалосна прагаласаваў за ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Ўкраіны. Экспэрт у вайсковых пытаньнях, аглядальнік тыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін кажа, што такое разьвіцьцё падзеяў можна было прагназаваць, хаця ён ня думаў, што гэта адбудзецца так хутка:



«Гэтага можна было чакаць ужо пасьля звароту новай адміністрацыі Крыма да Ўладзіміра Пуціна. І ў расейцаў юрыдычна ёсьць зараз падстава — да іх зьвярнуліся па дапамогу.

Я мяркую, што пакуль справа тычыцца толькі Крыма, таму што там 60% расейскага насельніцтва, гэта стратэгічная тэрыторыя, якая дазваляе кантраляваць Чорнае мора, у Крыме мноства расейскіх вайсковых аб’ектаў, уключна з Чарнаморскім флётам. Акрамя таго, Крым вельмі лёгка абараняць: ён зьвязаны з астатняй часткай Ўкраіны маленькім перашэйкам.

Акрамя таго, ва Ўкраіне няма адзінства. Вышэйшае камандаваньне і старшыя афіцэры — яны ўсе выхадцы з Савецкага Саюза, аднакашнікі па вайсковых вучэльнях, і я цяжка паверыць, што яны зь лёгкай душой аддадуць загад да пачатку баявых дзеяньняў. Вось гэты маральны аспэкт — ваяваць супраць братняга народу — думаю, будзе сур’ёзным грузам ва ўкраінскіх военачальнікаў, цяжка ім будзе аддаць адпаведны загад.

Я спадзяюся, што падзеі абмяжуюцца ўсё ж такі толькі Крымам. Магчыма, украінскія войскі будуць проста блякаваныя. Мяркую, што сур’ёзных вайсковых сутыкненьняў ня будзе. Справа перамесьціцца ў ААН, у прадстаўніцтва Саюзу Расея — НАТО, там будзе ісьці гандаль. Расея паспрабуе адыграць сытуацыю назад і паўдзельнічаць у новым туры ўрэгуляваньня. Пытаньне: як да гэтага паставіцца Майдан і Заходняя Ўкраіна?

Усё толькі пачынаецца. Але, на маю думку, ваенныя дзеяньні ня выгадныя нікому. Мне здаецца, Крым будзе той балевой кропкай, якую Расея будзе выкарыстоўваць для уплыву на сытуацыю ва Ўкраіне, пакуль гэта сытуацыя ня зьмяніцца, як яна палічыць, на яе карысьць».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG