Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марына Лобава: Засталося менш за 10 месяцаў чаканьня


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў

Маці палітвязьня Эдуарда Лобава спадарыня Марына вярнулася з кароткатэрміновага спатканьня: яна размаўляла з сынам дзьве гадзіны па тэлефоне праз шкло.

«Выглядае добра, здаровы. У чэрвені ён заканчвае вучобу ў ПТВ на электразваршчыка, атрымае ўжо дыплём.

Ужо бачны канец тэрміну — менш за 10 месяцаў чаканьня засталося, 18 сьнежня сканчаецца тэрмін. Калі застаецца менш за год, ужо ідзе зваротны адлік. Пасьля выхаду на волю спадзяецца паступіць вучыцца, атрымаць вышэйшую адукацыю.

Радуе і тое, што сёлета ўжо многія выйдуць. Але, канечне, трэба не аслабляць ціск на ўладу, паколькі ў многіх тэрміны вельмі вялікія, па 7 — 8 гадоў, таму нельга дазволіць ім адседзець, як адседзеў мой сын, і Дашкевіч, і тыя, хто сёлета выйдзе. Трэба неяк дамагацца вызваленьня астатніх».

Эдуард Лобаў быў узяты пад варту 18 сьнежня 2010 года разам са Зьмітром Дашкевічам, асуджаны судом Маскоўскага раёна г.Менску па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства) да 4 гадоў пазбаўленьня волі строгага рэжыму. Адбывае тэрмін у калоніі № 22 у Івацэвічах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG