Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кніга «Час сэканд-хэнд» Алексіевіч вылучаная на расейскую літаратурную прэмію «Нацыянальны бэстсэлер»


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Кніга Алексіевіч знаходзіцца ў сьпісах намінантаў на прэмію.

«Гэтая кніга — пяты, фінальны том эпапэі Алексіевіч, у якую ўваходзяць таксама „У вайны не жаночы твар“, „Апошнія сьведкі“, „Цынкавыя хлопчыкі“ і „Чарнобыльская малітва“; сама Алексіевіч называе яе „Чырвоны цыкл“. Як і раней, гэтая кніга складаецца пераважна з інтэрвію — зь людзьмі ананімнымі, якія, як мяркуецца, павінны сваім „хорам“ скласьці нейкі партрэт часу і пазначыць нейкую пэўную праблему. Тут праблема найбольш амбітная: Алексіевіч і яе героі, ні больш ні менш, занятыя адказам на пытаньне „чаму ў нас нічога ня выйшла“ — гэта значыць, асэнсоўваюць вынікі апошніх дваццаці пяці гадоў Расеі», — піша ў прадмове крытык Арцём Роднараў.

«Нацыянальны бэстсэлер» — расейская літаратурная прэмія, генэральныя фундатары якой — расейскі тэлеканал " 2×2″ і кінакампанія «Цэнтрал Партнэршып».

На прэмію могуць быць вылучаны празаічныя творы, упершыню апублікаваныя на расейскай мове. Мэта прэміі http://www.natsbest.ru/polozhenie.htm — выявіць празаічныя творы, якія адзначаюцца высокай мастацкасьцю і ці іншымі добрымі якасьцямі.

Пераможца атрымлівае грашовую прэмію ў 750 000 расейскіх рублёў.

18 лютага ў Менску прэзэнтавалі беларускі пераклад гэтай кнігі.



Раней – на Міжнародным кніжным кірмашы ў Менску – Алексіевіч прэзэнтавала расейскі варыянт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG