Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Чавэсу застаўся без галавы


Статуя экс-прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса пацярпела ў выніку масавых пратэстаў у Вэнэсуэле — пратэстоўцы адбілі ёй галаву, паведамляюць мэксіканскія СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Сан — Антоніа ў штаце Тачыра. Дэманстранты здолелі дабрацца да бюста Чавэса вялікіх памераў на адной з плошчаў гораду, нягледзячы на прысутнасьць у Сан-Антоніа ўзмоцненага кантынгенту вайскоўцаў.

Фотаздымкі абезгалоўленай статуі зьявіліся ў сацыяльных сетках. У Тачыра ў цяпер разгорнуты вялікі вайсковы кантынгент, перакрытыя вуліцы, па інфармацыі СМІ, у горадзе няма ні сьвятла, ні інтэрнэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG