Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўрал на будоўлі «Кемпінскага»


Гатэль «Кемпінскі»
Гатэль «Кемпінскі»

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка загадаў завяршыць будаўніцтва ў Менску гатэлю «Кемпінскі», што ў парку Горкага, да 1 траўня 2014 году, каб пасьпець да пачатку чэмпіянату сьвету па хакеі.

Новы дакумэнт, апублікаваны на нацыянальным прававым партале, уносіць зьмены і дапаўненьні ва ўказ кіраўніка дзяржавы № 243 ад 11 траўня 2010 году, згодна зь якім будаўніцтва «Кемпінскага» павінна было завяршыцца да 31 сьнежня 2013 году.

Інвэстару аб’екта працягнутыя падатковыя льготы.

Тым часам, яшчэ адна ўсясьветная сетка гатэляў рыхтуе да здачы аб’ект да пачатку чэмпіянату сьвету па хакеі.

Чатырохзоркавы гатэль «Рэнэсанс», які будуе Marriott на праспэкце Дзяржынскага, таксама абяцаюць адчыніць да траўня 2014 году. Пра тэрміны ўвядзеньня ў эксплюатацыю другога гатэля Marriott, што будуецца на праспекце Пераможцаў, пакуль не паведамляецца.

Гатэль "Рэнесанс"
Гатэль "Рэнесанс"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG