Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Домрачавай уручаць «Героя Беларусі»


Цырымонія ўганараваньня чэмпіёнаў зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы пройдзе 25 лютага ў Менску ў Палацы незалежнасьці.

Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка ўручыць дзяржаўныя ўзнагароды пераможцам і прызэрам Алімпіяды, іх трэнэрам і іншым спэцыялістам.
Дар’я Домрачава атрымае мэдаль «Герой Беларусі». Гэтае званьне Лукашэнка прысвоіў спартсмэнцы пасьля трэцяга «золата», якое яна атрымала ў мас-старце. Да гэтага біятляністка перамагла ў гонцы перасьледу і індывідуальнай гонцы.
Акрамя ўладальнікаў алімпійскіх мэдалёў і іх сваякоў, на афіцыйнае мерапрыемства запрошаныя каля двухсот чалавек.

Падзел спартоўцаў на «пераможцаў» і «лузэраў» адбыўся ўчора падчас вяртаньня алімпійскай зборнай з Сочы ў Менск: у самалёце Ту-154м Аляксандра Лукашэнкі ляцелі разам з трэнэрамі і спартовымі функцыянэрамі пераможцы і прызэры Алімпіяды, сярод якіх трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава, фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір, біятляністка Надзея Скардзіна. У другім вярталіся «спартовыя турысты», якія, ня вызначыліся адметнымі вынікамі, таму не заслужылі прэзыдэнцкай увагі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG