Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія камуністы «прыплятаюць» беларусаў да выбараў прэзыдэнта


Расейскія камуністы ініцыююць магчымасьць удзелу грамадзянаў Беларусі ў выбарах прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.

Такім чынам, паводле ініцыятараў новаўводзінаў, беларусы здолеюць рэалізаваць свае выбарчыя правы ў «саюзнай дзяржаве». Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

«Мы падпісалі папраўкі ў артыкул 38 Канстытуцыі, якія дазволяць удзельнічаць у выбарах прэзыдэнта РФ ня толькі грамадзянам Расеі, але і грамадзянам Беларусі, — заявіў на паседжаньні фракцыі КПРФ у Дзярждуме дэпутат Іван Нікітчук. — Ёсьць саюзная дзяржава Расеі і Беларусі, чаму б нам не ўраўнаць правы яго грамадзянаў? І там ёсьць разумныя людзі, і тут», — зрабіў нечаканую выснову расейскі камуніст.

Кіраўнік фракцыі Сяргей Рашульскі параіў аўтару ініцыятывы перадаць праект закону на разгляд у сакратарыят ЦК КПРФ са словамі: «Ён знойдзе водгук у многіх сэрцах нашых грамадзянаў».

Як лічаць аналітыкі, страціўшы ўплыў на Ўкраіну, цяпер расейскія стратэгі намагаюцца цалкам падпарадкаваць сабе Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG