Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску не зарэгістравалі чвэрць прэтэндэнтаў на дэпутацтва


Алег Гулак
Алег Гулак
Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:

«Мы бачым вельмі дзіўныя і цікавыя лічбы. Колькасьць адмоваў у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Менскага гарсавету склала 25,6%. То бок чвэрць кандыдатаў тут была адсеяна. У той жа час адмовы ў раённых саветах складаюць толькі 1,9%, а ў сельскіх — наагул 0,2%.

Як мы павінны разумець гэтыя лічбы? Гэта быў тэхнічны працэс праверкі адпаведнасьці дакумэнтаў, якія падалі на рэгістрацыю. І высьвятляецца, што на сяле людзі ўмеюць амаль у 15 разоў лепей афармляць дакумэнты, чым у Менску.

Зразумела, што гэта ня так. Зразумела, што тут бачны сэлектыўны падыход. А гэта азначае, што найбольш актыўнымі палітычнымі гульцамі ў выбарчым працэсе былі выбарчыя камісіі. Хоць насамрэч яны павінны выконваць чыста тэхнічную функцыю. І гэтая сэлектыўнасьць была супраць кандыдатаў, якія атаясамліваюцца з апазыцыйнымі партыямі і рухамі».

У Аб’яднанай грамадзянскай партыі працэнт адмоваў у Менску склаў 50%, то бок палову кандыдатаў тут не зарэгістравалі.

Калі на пачатак рэгістрацыі на адзін мандат у сталічны гарсавет у сярэднім прэтэндавалі 4,7 чалавека, то цяпер толькі — 3,5.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG