Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як у Днепрапятроўску Леніна павалілі (відэа)


У цэнтры Днепрапятроўска скінулі Леніна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00
Наўпроставы лінк

У цэнтры Днепрапятроўска скінулі Леніна

Больш за шэсьць гадзін у цэнтры Днепрапятроўска прыхільнікі Майдану спрабавалі ў ноч зь пятніцы на суботу ўручную скінуць помнік Леніну.

На яго залезьлі маладыя хлопцы ў альпінісцкім рыштунку і накінулі тросы на рукі і ногі скульптуры, адначасова ўнізе некалькі дзясяткаў мужчын цягнулі за тросы, спрабуючы разгайдаць манумэнт.

Спроба зрушыць помнік зь месца з дапамогай джыпа таксама была беспасьпяховай: вяроўка лопнула.

Нарэшце, помнік падпілавалі балгаркай і павалілі кранам.

За гэтым, нягледзячы на позьні час, назіралі тысячы людзей. Яны выкрыквалі «Слава Ўкраіне! Героям слава», «Ката прэч», «Валодзя, злазь» і час ад часу сьпявалі Гімн Украіны.

Прадстаўнік фракцыі Камуністычнай партыі Украіны ў Днепрапятроўскім гарадзкім савеце Сяргей Вараб’ёў заклікаў правесьці гарадзкі рэфэрэндум, перш чым зносіць скульптуру, аднак яго не паслухаліся.

Празь дзьве гадзіны пасьля пачатку спробаў зьвяржэньня Леніна прадстаўнікі атрадаў самаабароны нэйтралізавалі у натоўпе чалавека з траўматычнай зброяй: той, як распавядаюць відавочцы, дастаў пісталет і ўжо падняў пускавы кручок.

Невядомага мужчыну зьбілі, з акрываўленай галавой яго забрала машына хуткай дапамогі. У яго актывісты канфіскавалі мабільны тэлефон, пасьведчанне сябра грамадзкай арганізацыі «Закон і гонар», якую ўзначальвае рэгіянал Іван Ступак, а таксама пісталет.



ЖЫВЫ БЛОГ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG