Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўступіліся за азэрбайджанскую журналістку


Хадзіджа Ісмаілава
Хадзіджа Ісмаілава

Старшыня Камісіі ЗША ў бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (Хэльсынскай камісіі), сэнатар Бэн Кардын, выступіў з заявай ў абарону журналісткі азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Хадзіджы Ісмаілавай, якую вінавацяць у шпіянажы.

У заяве ў прыватнасьці гаворыцца: «Спадарыня Ісмаілава зрабілася аб'ектам няспынных і подлых нападаў з боку ўраду з-за яе журналісцкіх расьсьледаваньняў. Сярод цяперашніх абвінавачаньняў на яе адрас – шпіянаж на карысьць Злучаных Штатаў. Гэтыя абвінавачаньні відавочна сфабрыкаваныя і карныя па сутнасьці. Хэльсынская камісія заклікае ўрад Азэрбайджану спыніць перасьлед усіх журналістаў і паважаць свабоду прэсы – абавязаньне, якое ён ўзяў на сябе, як дзяржава-ўдзельніца Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе».

У заяве адзначаецца, што перасьлед і затрыманьне Хадзіджы Ісмаілавай гэта частка сэрыі палітычна матываваных арыштаў азэрбайджанцаў, якія карыстаюцца сваім правам на свабоду выказваньняў. «Паколькі ўрад Азэрбайджану рыхтуецца прыняць сэсію Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ сёлета ў ліпені, мы заклікаем урад паважаць вяршэнства закону і іншыя фундамэнтальныя свабоды, якія неабходныя для ўсебаковай бясьпекі».

Хадзіджа Ісмаілава, якая ў 2008-2010 гадах узначальвала бакінскае бюро Радыё Свабода, неаднаразова атрымлівала прафэсійныя ўзнагароды за свае журналісцкія расьсьледаваньні, але таксама неаднаразова сутыкалася з пагрозамі і спробамі шантажу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG