Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз склікае экстранае паседжаньне па Ўкраіне


Эўрапейскі зьвяз склікаюць экстраннае пасяджэньне Рады міністраў замежных спраў з прычыны крызыснай сытуацыі ва Ўкраіне.

Надзвычайная сустрэча кіраўнікоў МЗС краін ЭЗ па Ўкраіне заплянаваная на чацьвер, паведаміў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Швэцыі Карл Більт у сераду ў сваім мікраблогу ў сетцы Twitter.

З заклікам сабрацца на гэтую сустрэчу зьвярнулася да міністраў замежных спраў прадстаўніца Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.

Эштан папрасіла профільны камітэт ЭЗ вывучыць усе магчымыя варыянты рэагаваньня на сытуацыю ва Ўкраіне, паведамляе Голас Амэрыкі.

«Мы заклікаем, каб пытаньне санкцый абмяркоўвалася», — паведаміў старшыня Камітэту замежных справах Эўрапейскага парлямэнта Элмар Брок.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG