Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія міністры замежных спраў едуць у Кіеў


Ларан Фабіюс і Джон Керы
Ларан Фабіюс і Джон Керы

Францускі, нямецкі, і польскі міністры замежных спраў едуць у Кіеў наперадзе экстранага паседжаньня Эўрапейскага Зьвязу, на якім будуць абмяркоўвацца санкцыі супраць украінцаў.

Пра гэта міністар замежных спраў Францыі Ларан Фабіус заявіў на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры ў сераду ў Парыжы. Міністры замежных спраў ЭЗ плянуюць сустрэцца ў Брусэлі ў чацьвер, каб абмеркаваць, ці варта ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да Ўкраіны. Кэры заявіў, што ЗША абмяркоўвалі са сваімі хаўрусьнікамі магчымасьць ужываньня санкцый. Але ён таксама сказаў, што яшчэ ёсьць час, каб дасягнуць кампрамісу. І ЭЗ, і ЗША асудзілі гвалт, у выніку якога як найменей 26 чалавек загінулі ва Ўкраіне з аўторка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG