Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сілавы сцэнар — гэта канец Януковіча, а магчыма, і Ўкраіны» — палітоляг


Выбар сілавога сцэнару прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам можа стаць канцом ўкраінскай дзяржавы, лічыць Аляксандр Матыль, прафэсар паліталёгіі Rutgers University.

«Калі будзе сілавы сцэнар, то гэта фактычна будзе пачатак канца рэжыму Януковіча, мабыць і канцом самога Януковіча. Але трагедыя складаецца ў тым , што гэта таксама можа быць і канец Украіны», — заявіў Аляксандр Матыль у інтэрвію Голасу Амэрыкі.

На думку Матыля, заклікі Захаду да абодвух бакоў супрацьстаяньня супакоіцца зьяўляюцца праявай «двайной маралі».

«Гэта тое ж, што ў верасьні 1939 года казаць Нямеччыне і Польшчы: «Калі ласка, прыпыніце ўзброены канфлікт, бо абодва бакі нясуць адказнасьць за вайну», — лічыць Матыль.

Матыль кажа: ўспышка гвалту ў аўторак справакавала ўлада, і на яе баку ёсьць «відавочная перавага ў гвалце».

«Захаду не этычна і не маральна казаць, што за гвалт адказваюць абодва бакі», — перакананы палітоляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG