Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начную атаку «Беркуту» адбілі


Байцы «Беркута» правялі атаку на Майдан з боку Эўрапейскай плошчы, але самаабарона плошчы змагла стрымаць атаку. Атака доўжылася некалькі хвілін.

Напад «Беркута» правялі пад прыкрыцьцём вадамёта, які паспрабаваў разбурыць барыкаду.

Пасьля гэтага беркутаўцы кінуліся ў атаку, але самаабарона Майдану змагла стрымаць наступ.

Аднаго сілавіка захапілі падчас атакі. Павялі да сцэны.

Аляксандар Турчынаў са сцэны запатрабаваў ад Самаабароны ня біць захопленых сілавікоў, таму што з палоннымі варта абыходзіцца з годнасьцю.

Падчас атакі Турчынава паранілі, ня выключана, што гэта быў снайпэр, які страляў па сцэне.

На Майдане і прылеглых вуліцах выключанае сьвятло, мэтро не працуе зь вечара аўторка, паведамляе «Українська правда»



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG