Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя блякуе Вярхоўную Раду


Актывісты Эўрамайдана ў Кіеве пачалі «мірны наступ» — шматтысячную хаду да будынка Вярхоўнай Рады, каб прымусіць парлямэнт вярнуць Канстытуцыю 2004 года.

Такое рашэньне прыняло Народнае веча ў Кіеве ў мінулую нядзелю.

У шэсьці ўдзельнічаюць тысячы чалавек. Да будынкаў ураду і парлямэнту Ўкраіны сьцягнутыя ўзмоцненыя сілы «Беркута».

Актывісты Майдана будуць дзейнічаць выключна мірна, блякаваць дэпутатаў у Вярхоўнай Радзе, пакуль яны не пачнуць выконваць патрабаваньні Майдана.

Пра гэта з трыбуны Майдана заявіў лідэр Самаабароны дэпутат Андрэй Парубій:

«Наш наступ будзе выключна мірны, але наперадзе калёны пойдуць атрады самаабароны, каб засьцерагчыся ад усіх правакацый».

Парубій заклікаў заблякаваць Вярхоўную Раду, у якой будзе пяць дзён, каб памяняць Канстытуцыю і «пакараць вінаватых у забойстве нашых братоў».

На сваё чарговае пасяджэньне Вярхоўная Рада зьбіраецца сёньня ў 10:00 па кіеўскім часе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG