Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН апублікуе даклад пра «невымоўныя зьверствы» ў Паўночнай Карэі


Вайсковы парад у Пхэньяне
Вайсковы парад у Пхэньяне

У сакавіку Арганізацыя Аб’яднаных Нацый мяркуе апублікаваць даклад аб парушэньнях правоў чалавека ў Паўночнай Карэі, які будзе зьмяшчаць заклік да міжнароднага пакараньня гэтай рэпрэсіўнай і закрытай ад зьнешняга сьвету дзяржавы.

Бі-Бі-Сі паведамляе, што ў дакладзе – адным з найбольш дэталёвых і жахлівых у гісторыі ААН – будзе рэкамэндацыя пачаць сьледзтва ў міжнародным судзе або трыбунале адносна злачынстваў паўночнакарэйскага рэжыму.

Група экспэртаў з мандатам Рады па правах чалавека ААН, якая слухала сьведчаньні аб катаваньнях, рабстве, сэксуальным гвалце ды палітычных рэпрэсіях у Паўночнай Карэі, заключыла, што ў краіне людзі церпяць «невымоўныя зьверствы». Сьведчаньні уключаюць, сярод іншага, расповеды пра жанчыну, якую прымусілі ўтапіць сваё дзіця; зьняволеньне і галадамор дзяцей; катаваньні людзей за тое, што яны глядзелі замежны тэлесэрыял.

Поўны даклад будзе налічваць сотні старонак сьведчаньняў пра дзяржаўную палітыку тэрору ў Паўночнай Карэі дзеля ўтрыманьня кантролю над грамадзянамі краіны.

Бі-Бі-Сі мяркуе, што Кітай, які зьяўляецца чальцом Рады Бясьпекі ААН, хутчэй за ўсё заблякуе меркаваную прапанову экспэртаў ААН пачаць справу супраць Паўночнай Карэі ў Міжнародным крымінальным судзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG