Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк заявіў, што апазыцыя гатовая сфармаваць урад Украіны


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Аднаўленьне Канстытуцыі Ўкраіны ў рэдакцыі 2004 году ёсьць асноўнай умовай, пры якой апазыцыя здольная ўзяць усю паўнату адказнасьці за стан краіны на сябе і сфармаваць урад народнага даверу.

Пра гэта заявіў адзін зь лідэраў украінскай апазыцыі Арсеній Яцанюк.

«Першае — гэта аднаўленьне канстытуцыйнага ладу і вяртаньне да формы праўленьня, якая была вызначана Канстытуцыяй 2004 году, таму што ўрад павінен мець незалежнасьць, а прэзыдэнт павінен быць пазбаўлены дыктатарскіх паўнамоцтваў. Другое — мы не прымаем пасады прэм’ер-міністра. Мы прымаем усю паўнату адказнасьці за стан спраў у краіне, а гэта азначае фармаваньне ўсяго складу Кабінэта міністраў Украіны. І трэцяе — гэта зацьвярджэньне праграмы дзеяньняў Кабінэта міністраў Украіны», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» ў Вярхоўнай Радзе.

У сераду Арсеній Яцанюк, а таксама першы намесьнік старшыні партыі «Бацькаўшчына» Аляксандар Турчынаў наведалі ў Харкаве зьняволенага лідэра партыі, былога прэм’ер-міністра Юлію Цімашэнка. Зь ёй яны, паводле іх слоў, абмеркавалі далейшую стратэгію і тактыку дзеяньняў.

Чакаецца, што апазыцыя вынесе на галасаваньне ў Вярхоўнай Радзе Акт аб аднаўленьні дзеяньня Канстытуцыі 2004 году ў аўторак на наступным тыдні.

На наступным тыдні таксама чакаецца вылучэньне Януковічам кандыдата на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны. Прадстаўнікі францыі праўладнай Партыі рэгіёнаў ўчора заклікалі Януковіча вылучыць на гэтую пасаду прадстаўніка не апазыцыі, а большасьці.

Раней Януковіч падчас перамоў прапанаваў пасаду прэм’ера Арсенію Яцанюку, а Віталію Клічко — пасаду віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG