Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы не дазволілі дыктатару прыехаць у Эўропу


Чэскія праваабарончыя групы і прафсаюзы крытыкавалі заплянаваны візыт, нагадваючы пра катаваньні і зьняволеньне палітычных апанэнтаў, а таксама прымусовую працу цягам 25-гадовага кіраваньня Карымава ва Ўзбэкістане.

Больш за 30 праваабарончых аб’яднаньняў зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Чэскай Рэспублікі Мілаша Зэмана, у якім заклікалі яго адмяніць запрашэньне Карымаву наведаць Прагу. Зэман у адказ абвінаваціў праваабаронцаў у крывадушнасьці, але сёньня Гынэк Кмонічак, дарадца Зэмана ў міжнародных пытаньнях, пацьвердзіў узбэцкай службе нашага радыё, што візыту пакуль ня будзе.

Іслам Карымаў каля 25 гадоў узначальвае Ўзбэкістан. Ён двойчы быў зь візытамі ў Эўропе ад часу, як Эўрасаюз у 2005 годзе ўвёў санкцыі ў дачыненьні да узбэцкіх уладаў у сувязі з падзеямі ў Андыжане. У траўні 2005 году ўрадавыя сілы Узбэкістану адкрылі агонь па ўдзельніках антыўрадавай дэманстрацыі ў Андыжане. Тады загінулі каля 200 чалавек.

У 2011 Карымаў з напаўафіцыйным візытам наведаў Брусэль, у 2013 — Рыгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG