Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя падрабязнасьці выбуху на Плошчы Незалежнасьці


Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык

Выбух падчас здымкаў фільму «Авэль» на плошчы Незалежнасьці быў зусім не бутафорскі, ад яго магло пацярпець шмат людзей, сьцьвярджае Андрэй Курэйчык.

Драматург Андрэй Курэйчык у сацыяльных сетках апісаў падрабязнасьці падзеяў 1 лютага, калі ў салёне Mercedes Sprinter, які належыць здымачнай групе фільму «Авэль», здарыўся пажар.

Курэйчык спасылаецца на неназваных супрацоўнікаў здымачнай групы:

«Ждановіч (прадусар фільму — РС) вырашыў зэканоміць 80 даляраў на зьмене за транспарт. Ён у адзін Mercedes Sprinter загадаў складаць рэквізыт і «звалку». Там жа ляжалі балёны газу для цяплогарматаў. Наагул, для гэтага звычайна выкарыстоўваюць розныя машыны паводле правілаў тэхнікі бясьпекі. Было тры балёны. Адзін забралі і прымацавалі да цяплогарматы. Другі, мабыць, быў пусты. А вось трэці ледзь і ня стаў прычынай трагедыі. Рэквізыт, які на яго складзіраваўся, адкрыў вэнтыль. Акрамя Лазара, у бусе было яшчэ двое рабочых. Лазар адчуў пах газу і спыніў машыну. Што стала прычынай дэтанацыі — невядома, Лазар казаў, што ён не курыў, — піша Курэйчык.

«Дарэчы, гэтага няшчаснага ў выніку прымусілі падпісаць паперкі „аб неразгалошваньні“, каб ніхто нічога не даведаўся. Ох... Так і здымаем нацыянальнае кіно», — піша Курэйчык, дадаючы, што Лазара выпісалі «ўчора».

У інтэрвію Свабодзе Курэйчык пацьвердзіў, што сапраўды размаўляў з гэтымі людзьмі:

«Мне расказвалі пра Лазара, да яго ўчора пад’ехалі, і фактычна ён падпісаў гэтыя паперы».

Сяргей Ждановіч
Сяргей Ждановіч
Прадусар карціны Сяргей Ждановіч, у сваю чаргу, удакладніў у размове з карэспандэнтам Свабоды, што кіроўцу выпісалі «ў мінулы чацьвер»:

«Аляксандар Лазар сядзіць побач, мы камунікуем, працуем. У чым пытаньне?».

Пачуўшы просьбу пракамэнтаваць вэрсію Андрэя Курэйчыка, Ждановіч эмацыйна прамаўляе:

«Ведаеце, мы ўжо стаміліся ад гэтых вашых правакацыяў! Дайце нармальна папрацаваць! У нас усе жывыя-здаровыя, ідзе нармальны здымачны працэс. Што тычыцца неразгалошваньня: уся група падпісвае, як на любым камэрцыйным праекце. Гэта камэрцыйная таямніца праекту: хочам — узрываем, хочам — не, хочам — здымаем, хочам — не. Але вы ўсё адно ўсё перакруціце і зробіце ўсё па-свойму, Радыё Свабода. Пачытайце БелТА! Наша афіцыйная крыніца — БелТА! Там напісаная ўся афіцыйная інфармацыя, усё як ёсьць».
Але вы ўсё адно ўсё перакруціце і зробіце ўсё па-свойму, Радыё Свабода. Пачытайце БелТА!

Сам Аляксандар Лазар запэўніў Радыё Свабода, што «ніякай дадатковай падпіскі не даваў»:

«Здарыўся выбух. Я крыху пацярпеў. Гэта была мая памылка, выпадковасьць».

На просьбу распавесьці прычыны выбуху, а таксама падзяліцца вынікамі экспэртызы Лазар кажа:

«Экспэртызу рабілі кампэтэнтныя органы. У іх і пытайцеся. Я ня ведаю. Бо ў гэты час я быў у шпіталі. У мяне не засталося ніякіх сьлядоў. Пераломаў няма, і галава на месцы».

Размову Лазар сканчае просьбай: «Пажадана мяне не турбаваць».
Здымкі «Авэля». Відэа без камэнтароў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00
Наўпроставы лінк


Таямнічы выбух на плошчы Незалежнасьці


1 лютага каля 19-й гадзіны на пляцоўцы перад Домам ураду на плошчы Незалежнасьці ў Менску, каля ўезду ў паркінг гандлёвага дому «Сталіца», загарэўся і выбухнуў мікрааўтобус.

На месца пажару прыбылі ратавальнікі і хуткая дапамога. Аўтамабіль залілі пенай.

Ждановіч заявіў тады, што на гэты дзень было заплянавана здымаць бутафорскі выбух, ад якога загарэўся аўтамабіль. Зладзілі гэта ў той момант, калі побач не было мінакоў і цікаўных. Ніхто не пацярпеў.

Праўда, пазьней зьявілася інфармацыя, што выбух — гэта ня частка здымачнага працэсу, а здарэньне.

Шэсьце па праспэкце і затрыманьні на здымках «Авэля»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00
Наўпроставы лінк

2 мільёны даляраў за «Авэля»


Фільм «Авэль» ствараецца на замову Міністэрства культуры прыватнай кінакампаніяй «Нонстоп Мэдыя». Аўтар сцэнару — расейскі драматург Раман Макушаў. Сюжэт расказвае пра варажнечу і замірэньне двух братоў — а-ля Каін і Авэль — на фоне палітычных падзеяў у Беларусі. Пры гэтым паваротным пунктам стане шматтысячная акцыя пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Здымкі фінансуе Міністэрства культуры Беларусі. Кошт праекту — 2 мільёны даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG