Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіча пакінулі пад наглядам


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Сёньня суд Першамайскага раёну Менску працягнуў на тры месяцы прэнтыўны нагляд у дачыненьні да сустаршыні «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча.

Нагляд над Дашкевічам усталяваны на паўгода і павінен быў скончыцца 28 лютага. Зараз ён працягнуты да 28 траўня.

Сам сустаршыня «Маладога фронту» на судзе не прысутнічаў, бо быў заняты на працы.

28 жніўня 2013 года сустаршыня міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Малады фронт» (зарэгістраванага ў Чэхіі) Зьміцер Дашкевіч выйшаў на волю з гарадзенскай турмы № 1 пасьля амаль трохгадовага зьняволеньня. Яго арыштавалі напярэдадні апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, 18 сьнежня 2010 году, і асудзілі спачатку за «асабліва злоснае хуліганства», а пасьля за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Пад прэвэнтыўным наглядам Дашкевіч павінен знаходзіцца на працягу паўгода пасьля вызваленьня. Яму забаронена пакідаць месца жыхарства з 20 да 6 гадзін.

6 лістапада Дашкевіча затрымалі ў Менску падчас акцыі «Маладога фронту»: яе ўдзельнікі зьбіралі подпісы мінакоў за вяртаньне сталічнай вуліцы Леніна яе гістарычнай назвы — Францішканская. У той жа дзень яго асудзілі за непадпарадкаваньне міліцыі на трое сутак. Дашкевіч сваёй віны не прызнаў, заявіўшы, што яго асудзілі на падставе сфальсыфікаванага пратаколу, і расцаніў дзеяньні ўладаў як «працяг курсу на перасьлед іншадумцаў».

5 сьнежня Дашкевіча папярэдзілі пра магчымае прадаўжэньне і ўзмацненьне прэвэнтыўнага нагляду ў выпадку «далейшага аказаньня супраціву супрацоўнікам міліцыі».

Паўторнае парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду (п. 2 арт. 24.12 КаАП) цягне за сабой пакараньне ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або адміністрацыйнага арышту.

30 студзеня 2014 году суд Першамайскага раёну Менску абавязаўЗьмітра Дашкевіча выплаціць штраф у 10 базавых велічынь (1 млн 300 тыс. рублёў) за парушэньне парадку прэвэнтыўнага нагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG