Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавыя пратэсты ў Вэнэсуэле. Трое дэманстрантаў забітыя


У Каракасе прайшлі масавыя дэманстрацыі супраць палітыкі прэзыдэнта Нікаласа Мадуры.


Колькасьць загінуўшых у акцыях у Вэнэсуэле склала тры чалавекі, паведамляе РІА «Новости».

Раней была інфармацыя аб адным загінуўшым. Паводле мясцовых СМІ, спачатку быў забіты ўдзельнік маршу супраць палітыкі прэзыдэнта Мадуры, аднак пазьней кіраўнік парлямэнта краіны Дыёсдада Кабэльё заявіў, што гаворка ідзе пра прыхільніка ўладаў.

«Забойцы нашага таварыша і суайчыньніка заплацяць за гэта», — паабяцаў Кабэльё.

Апазыцыя ў сваю чаргу паведаміла аб двух забітых удзельніках антыўрадавай дэманстрацыі.

«Тут у нас забітыя двое вэнэсуэльцаў за тое, што ўзьнялі свой голас (супраць уладаў)», — заявіла калюмбійскаму тэлебачаньню NTN24 адна з лідэрак апазыцыі Марыя Карын Мачада. Афіцыйнай рэакцыі на інфармацыю аб гібелі пакуль няма.

Маршы прыхільнікаў і праціўнікаў Мадуры праходзілі ў Вэнэсуэле адначасова. Апазыцыя патрабуе спыненьня рэпрэсіяў з боку ўладаў і вызваленьня затрыманых актывістаў. Праўрадавыя актывісты праводзяць масавую акцыю, адзначаючы Дзень моладзі, сьвята, прымеркаванае да гадавіны перамогі ў бітве пры горадзе Ла Вікторыя падчас вайны за незалежнасьць Вэнэсуэлы 200 гадоў таму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG