Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму на Алімпіядзе няма бел-чырвона-белых сьцягоў?


Як расказаў «Свабодзе» актыўны заўзятар Васіль, было некалькі прычынаў, чаму беларускія заўзятары праігранаравалі сочынскую Алімпіяду.

«Па-першае, зь бел-чырвона-белымі сьцягамі езьдзяць у асноўным заўзятары хакейныя ці футбольныя, таму менавіта на такіх матчах нацыянальных сьцягоў бывае найбольш. Паколькі наша зборная ня трапіла на гэтую Алімпіяду, то заўзятары туды і ня выправіліся. А ў біятлёну няма сваіх фанаў, якія езьдзяць за спартоўцамі на спаборніцтвы.

Па-другое, цэны вельмі высокія. Каля 5 тысячаў даляраў каштуе паездка з наведваньнем аднаго хакейнага матча, аднаго фігурнага катаньня і аднаго біятлёну. Гэта дорага для беларусаў.

І па-трэцяе, узровень камфорту за такія грошы. Лепей зьезьдзіць куды-небудзь у Эўропу, дзе цэны істотна ніжэйшыя і пераначаваць можна ў гатэлі за 20 эўра за ноч, чым за 300 даляраў за гатэль узроўню гостэла ноч у Сочы».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG