Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадзенскім унівэрсытэце змагаюцца за Соркіну


Сьвятлана Куль-Сяльверстава
Сьвятлана Куль-Сяльверстава

Сьвятлана Куль-Сяльверстава, прафэсар катэдры гісторыі Беларусі, архэалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Янкі Купалы накіравала зварот старшыні Вышэйшай атэстацыйнай Камісіі Рэспублікі Беларусь Анатолю Афанасьеву.

Куль-Сяльверстава піша, што 11 студзеня яна прысутнічала на Радзе факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, дзе праходзіла працэдура абраньня па конкурсе на яе катэдру, калі замест Іны Соркінай быў абраны дацэнт Уладзімер Ягорычаў.

Сьвятлана Куль-Сяльверстава зазначае, што азнаёмілася з публікацыямі апошняга, на падставе якіх ён быў абраны, і выявіла, што гэта перавыданьні ранейшых публікацый і публіцыстычныя творы.

"Я сама неаднойчы праходзіла абраньне на пасаду, апошні раз — у сьнежні мінулага года. Ведаю, што згодна з інструкцыяй ВАК у сьпіс навуковых прац ня могуць быць уключаныя навукова-публіцыстычныя публікацыі, газэтныя артыкулы і іншыя падобныя матэрыялы. У сувязі з гэтым я напісала ліст на імя рэктара ГрДзУ імя Я.Купалы Караля А.Д., адзначыўшы, што сьпіс навуковых прац дацэнта У.Я.Ягорычава зьяўляецца несапраўдным, аўтар дапусьціў махлярства пры яго складаньні",— піша прафэсар Куль-Сяльверстава.

Яна просіць старшыню ВАК разабрацца ў дадзенай сытуацыі.

Такім чынам прафэсар Куль-Сяльверстава выказалася ў падтрымку звольненай за пасады дацэнта Іны Соркінай, месца якой заняў Ягорычаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG