У аўдыёзапісе тэлефоннай размовы, разьмешчаным у інтэрнэце з расейскімі субтытрамі, галасы, якія нагадваюць Нуланд і Паета, абмяркоўваюць падзеі ва Ўкраіне. У адным месцы голас Нуланд выкарыстоўвае ненарматыўную лексыку, каб выказаць сваё раздражненьне дзеяньнямі Эўрапейскага зьвязу па ўрэгуляваньні крызысу ва Ўкраіне.
Кэрні адмовіўся абмяркоўваць дэталі прыватнай тэлефоннай размовы. Аднак ён дадаў, што, «паколькі запіс быў першымі заўважаны і распаўсюджаны ў твітэры урадам Расеі, гэта нешта кажа пра ролю Расеі» ў гэтай гісторыі. Кэрні заявіў, што Нуланд працуе са сваімі партнэрамі па Эўразьвязу і «адносіны ЗША з ЭЗ моцныя, як ніколі».