Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 лютага: які музычны гурт стане «Героем году»?


ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, стэнд ЗША
ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш, стэнд ЗША

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

У менскім клюбе Re : Public другі раз пройдзе фэстываль «Даём рады» , на якім «Эўрарадыё» падвядзе музычныя вынікі 2013 году. Сёлета ўрачыстая цырымонія пройдзе ў прыпанкованым фармаце. Выступяць: «Дай Дарогу!», Neuro Dubel, Nizkiz, Harotnica, Sciana, «Тлушч». Пачатак у 18.00.

У Менску, у Галерэі «Ў» мэдыя -праект «pARTisan» запрашае на прэзэнтацыю альбома «Беларуская фатаграфія 1990- х». Пачатак у 19.00.

У Менску ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтру «БЕЛЭКСПА» (вул. Я. Купалы, 27) працягвае працу XXI Менская міжнародная кніжная выстава- кірмаш. На выставе заплянаваны прэзэнтацыі кніг, сустрэчы зь літаратарамі і выдаўцамі, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы. Сёлета ганаровым госьцем абраная Нямеччына.

У Музэі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах экспануецца выстава «Беларускі народны абраз ХІХ стагоддзя», дзе прадстаўлены 44 творы з прыватнай калекцыі Дзьмітрыя Сабаніна, адрэстаўраваныя спэцыялістамі Нацыянальнага мастацкага музэю.

У Сочы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё XXII зімовых Алімпійскіх гульняў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1926 — Першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.

1992 — Устаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.


У гэты дзень нарадзіліся:

1546 — Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры: «Дзёньніка» (1603-1604).



1812 — ангельскі пісьменьнік Чарлз Дыкенс.

1881 — Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.

1892 — Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу
.
1893 — Рыгор Рак, беларускі краязнавец.

У гэты дзень памер:

1891 — Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі пісьменьнік і перакладчык.

ЦЫТАТA НА ПАМЯЦЬ

«Калі б не было дрэнных людзей, не было б добрых адвакатаў».

Чарлз Дыкенс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG