Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал «Дождж» не здаецца


Расейскія апэратары сувязі перарвалі ў супрацоўніцтва з незалежным тэлеканалам, аднак кіраўніцтва і ўладальнікі «Дажджу» заяўляюць, што спыняць працу не зьбіраюцца.

Пра гэта яны паведамілі на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве.

Рашэньне разарваць кантракты з «Дажджом» расейскія апэратары прынялі на падставе глядацкага апытаньня, ініцыяванага тэлеканалам.

«Дождж» пацікавіўся: «Ці трэба было здаваць Ленінград, каб зьберагчы сотні жыцьцяў».

Аднак кіраўніцтва тэлеканала перакананае, што апытаньне — толькі зачэпка для ўладаў. Насамрэч прэтэнзіі да тэлеканала ў пуцінскага кіраўніцтва былі даўно. Пра тое, што іх могуць «закрыць», кіраўніцтву пачалі намякаць яшчэ летам. Як раз пасьля таго, як у эфір выйшлі сюжэты пра нерухомасьць дэпутатаў з праўладнай расейская партыі «Адзіная Расея».

«Мы ня будзем здавацца і дакладна ня будзем закрываць канал», — заявіла расейскай службе Радыё Свабода генэральны дырэктар «Дажджу» Натальля Сіндзеева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG