Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесены вэрдыкт партызанам, якія абвясьцілі вайну міліцыі


Спэцапэрацыя міліцыі ва Ўсурыйску супраць "прыморскіх партызан" 11 чэрвеня 2010 году
Спэцапэрацыя міліцыі ва Ўсурыйску супраць "прыморскіх партызан" 11 чэрвеня 2010 году

У Прыморскім краявым судзе калегія прысяжных вынесла вэрдыкт па справе так званых «прыморскіх партызан».

Прысяжныя прызналі даказаным факт зьяўленьня ўвесну 2009 году ў Кіраўскім раёне Прымор’я банды, удзельнікі якой забілі двух міліцыянтаў, яшчэ некалькіх паранілі, зьдзяйсьнялі узброеныя і разбойныя напады, рабаваньні, крадзяжы.

Перад судом паўсталі браты Аляксандар і Вадзім Коўтун, Раман Саўчанка, Максім Кірылаў, Уладзімер Ілюцікаў і Аляксей Нікіцін. Удзел у бандзе Вадзіма Коўтуна прысяжныя палічылі недаказаным.

Справа «прыморскіх партызан» улетку 2010 году ўзрушыла Расею. На працягу некалькіх дзён паліцыя на Далёкім Усходзе спрабавала злавіць групу маладых людзей, якія нападалі на супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У апэрацыі ўдзельнічалі больш за тысячу супрацоўнікаў праваахоўных службаў. Разьвязка наступіла 11 чэрвеня 2010 г, калі шасьцёх меркаваных удзельнікаў групоўкі блякавалі ў кватэры жылога дому.

Падсудныя прызналі сваю віну ў зьдзяйсьненьні толькі няцяжкіх злачынстваў, пераклаўшы адказнасьць за галоўныя злачынствы на Андрэя Сухараду і Аляксандра Сладкіх, якія застрэліліся пры затрыманьні ва Ўсурыйску.

Крымінальная справа налічвае больш за 50 тамоў, тры зь якіх былі выкрадзеныя мінулым летам і пасьля адноўлены. Аляксей Нікіцін выказаў тады шкадаваньне ў сувязі са стратай, выказаўшы здагадку, што яна ў першую чаргу была выгадная самім супрацоўнікам МУС.

Абмеркаваньне прысуду пачнецца 27 лютага. Адвакаты падсудных заявілі, што будуць аспрэчваць рашэньне прысяжных пасьля вынясеньня прысуду.

У кастрычніку 2010 году ў інтэрнэце зьявіўся відэазварот «прыморскіх партызан», у якім маладыя людзі абвінавачвалі ў злачынствах супрацоўнікаў МУС і сьцьвярджалі, што дзейнічаюць сьвядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG