Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў. Эўрамайдан. 01.02. Галоўнае за ноч


Як прайшла мінулая ноч у Кіеве і што чакаецца днём.

У цэнтры Кіева падпалілі аўто супрацоўніцы амбасады Канады


У цэнтры Кіева на вуліцы Фёдарава ў ноч на 1 лютага ападпалілі аўтамабіль прадстаўніка ўрада Канады і амбасады Канады.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры журналіст Мустафа Найем.

Судзьдзя Пячэрскага суда Кіева Аксана Царэвіч забрала правы на 6 месяцаў у Іны Царкова, якая 29 снежня прымала ўдзел у аўтапрабегу ў Межыгор’і.

Канада ўжыла візавыя санкцыі да ўкраінскіх чыноўнікам, якія маюць дачыненьне да падаўленьня пратэстаў ва Украіне і запалохваньня апазыцыйных лідэраў.

Эштан вяртаецца

Вярхоўны камісар Эўразьвязу па замежных справах Кэтрын Эштан на наступным тыдні зноў вернецца ў Кіеў. Пра гэта яна заявіла пасьля сустрэчы з украінскай апазыцыяй у Мюнхене, паведамляе сайт Эўракамісіі.

«Сытуацыя ва Украіне выклікае вялікую занепакоенасць , і я вярнуся ў Кіеў на наступным тыдні. Я глыбока занепакоеная гвалтам і выпадкамі запалохваньня і катаваньняў. Я асабліва зьдзіўленая жорсткім абыходжаньнем і катаваньнямі Дзьмітрыя Булатава, а таксама паведамленьнямі пра спробы ўзяць яго пад арышт з бальнічнага ложку», — сказала Эштан.

Эштан ўжо была ў Кіеве на гэтым тыдні, 28 студзеня.

Апазіцыя заклікае ўкраінцаў прыйсьці на Народнае веча ў нядзелю

Лідэр ВА «Свабода» Алег Цягнібок заклікае ўкраінскага і кіяўнаў ў нядзелю прыйсці на Майдан у Народнае веча. Пра гэта ён заявіў у пятніцу ўвечары падчас свайго выступу са сцэны на Плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG