Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабода падтрымаў украінскіх калег


Здымак на памяць у кіеўскім Бюро
Здымак на памяць у кіеўскім Бюро

Кіеў наведалі прэзыдэнт Радыё Свабода Кэвін Клоўз і сябра Рады кіраўнікоў вяшчаньня Мэцью Армстронг.

У кіеўскім бюро Радыё яны сустрэліся з журналістамі, каб выказаць павагу іх мужнасьці і самаадананасьці ў часе асьвятленьня народных дэманстрацый ва Ўкраіне. Так, у часе працы траўмы галавы атрымалі рэпартэр службы Дмытро Баркар і аператар Ігар Ісхакаў, якія былі зьбітыя «Бэркутам».

«У свабодным грамадзтве ня б’юць прафэсійных журналістаў, якія выконваюць свае абавязкі», заявіў Кэвін Клоўз. Ён таксама выказаў занепакоенасьць у сувязі з тым, што многія журналісты ў Кіеве лічаць за лепшае не насіць вопратку, пазначаную са словам «прэса», бо лічаць, што такія адзнакі прыцягнуць тых, хто нападае, а не стрымаюць іх.

Журналісты ва Ўкраіне падвяргаюцца ня толькі фізычнаму нападу. Так,
ветэран Радыё Свабода журналіст Віталь Портнікаў стаў мішэньню паклёпніцкай кампаніі. 9 студзеня кіеўскую кватэру Портнікава пікетавалі каля 50 чалавек з пагрозьлівымі плакатамі і абвінавачваньнямі у «амаральных паводзінах».

Мэц’ю Армстронг, які прадстаўляе Раду кіраўнікоў, што ажыцьцяўляе нагляд за працай Радыё Свабода і Голасу Амэрыкі, заявіў, што Рада рашучым чынам асуджае гвалт супраць журналістаў ва Ўкраіне.

Клоўз і Армстронг сустрэліся з паслом ЗША ў Кіеве Джэфры Паетам. Амэрыканскі дыплямат заклікаў правесьці расьсьледаваньні нападаў на журналістаў і забясьпечыць ім магчымасьць надалей бясьпечна працаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG